![]()
У Горадні ўсталююць мэмарыяльную шыльду ў гонар Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатары сьвяткаваньня стагодзьдзя БНР у Горадні расказалі, як патрацілі грошы, сабраныя на канцэрт, які прайшоў 25 сакавіка ў Калоскім парку. А таксама — куды пойдзе рэшта, перадае «Радыё Свабода». Грошы на імпрэзу зьбіралі праз краўдфандынг на плятформе Talaka. Агулам сабралі 7306 рублёў, сказаў адзін з арганізатараў сьвята Зьміцер Бандарчук. Выдаткі разьмеркавалі такім чынам: - сцэна — 2400 рублёў (апаратура, тэхнічнае абслугоўваньне і абсталяваньне, дастаўка),візуальнае аздабленьне сьвята — 1215 рублёў (банэры, паліграфія, дызайн, фота, афішы, сьцягі),- чысьціня — 180 рублёў (прыбіраньне тэрыторыі, арэнда і абслугоўванне біятуалетаў),канцэртная частка — 956 рублёў (кампэнсацыя транспартных выдаткаў, падзякі музыкам, харчаваньне),- арэнда гаспадарчага абсталяваньня — 1030 рублёў (пракат генэратараў, «цеплавых гармат», сталоў, крэслаў і іх дастаўка; паліва, газ; гарбата для валянтэраў).