![]()
Беларусы Беласточчыны прымалі актыўны ўдзел у падзеях, якія ў пачатку 1918 года прывялі да стварэння БНР. Рада горада Беласток ўшанавала памяць тых, хто цягам апошніх ста гадоў дзейнічаў ў карысць супрацоўніцтва паміж польскім і беларускім народамі, перадае «Радыё Рацыя». Радныя Беластока прынялі адмысловую заяву да 100 годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. «25 сакавіка беларусы абвясцілі свету пра незалежнасць беларускай народнай Рэспублікі. У Беластоку ўжо напрыканцы дваццатых гадоў мінулага стагоддзя беларусы адзначалі Дзень незалежнасці 25 сакавіка ў гадавіну стварэння Беларускай народнай рэспублікі» — чытаем у адмысловай заяве радных Беластока.