![]()
Як праз 20 гадоў мне нагадалі пра выступ у адной гомельскай школе. На гомельскім вакзале ў галоўным вэстыбюлі над уваходам намалявана пано. На дзяржаўную беларускую тэматыку. Памятаю, як яго стваралі ў 1992-м, к юбілею гораду. На «карціне» паказаныя асноўныя славутасьці абласных сталіц. А пасярэдзіне кампазыцыі красавалася «Пагоня» пад нацыянальным сьцягам. У 1995-м, адразу ж пасьля рэфэрэндуму, несавецкія сымбалі замалявалі. Толькі цяпер я заўважыў, што цалкам зафарбаваць «Пагоню» не ўдалося. Чырвоны шчыт усё роўна вытыркаецца з-пад нэасавецкага кругляка.