![]()
Жыццё і правілы беларускага патрыёта Янкі Чарапука-Змагара. На пачатку ХХ стагоддзя Чыкага быў самым беларускім горадам ЗША: з 1892 да 1913 года сюды прыехалі 95 тысяч беларусаў. Сярод іх быў і Янка Чарапук, якому некалі Іван Луцкевіч даў мянушку «Змагар». З гэтай мянушкай ён і застаўся ў нашай гісторыі. Янка Чарапук усё жыццё дапамагаў сваім землякам. Збіраў грошы і ахвяраваў іх беларускаму студэнцтву і школьніцтву ў Заходняй Беларусі, падтрымліваў беларускія арганізацыі ў Беларусі і ў Чэхаславакіі. Хаця працаваў у дрэваапрацоўчай кампаніі «Chicago and Riverdale Lumber Company» і атрымліваў толькі звычайны заробак.