Каля 100 чалавек прынялі ўдзел у святкаванні Дня Волі ў Лідзе

Мерапрыемства праходзіла ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі. Каля 100 чалавек прынялі ўдзел у святкаванні Дня Волі ў Лідзе, паведамляе «Радыё Рацыя». Афіцыйнае мерапрыемства праходзіла ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі з ініцыятывы мясцовых уладаў, якія прынялі на сябе ўсе арганізацыйныя пытанні. Грамадская супольнасць, у сваю чаргу, вырабіла адпаведны юбілейны банэр, займалася рэкламай мерапрыемства і запрашэннем бардаў Сяргея Чарняка і Змітра Захарэвіча. Таксама на святочных мерапремствах у Лідзе прысутнічалі гарадзенскія літаратары, сярод іх быў і прафесар Аляксей Пяткевіч.