![]()
Пачатак свята быў азмрочаны затрыманнем лепельскіх актывістаў. 100-годдзе з дня абвяшчэння незалежнасці БНР адзначылі на Лепельшчыне. На аграсядзібе грамадскага актывіста Васіля Шкіндзера сабралася каля двух дзясяткаў чалавек, паведамляе «Радыё Рацыя». Паводле Васіля Шкіндзера, гэтае свята значнае для беларусаў, яны павінны яго святкаваць незалежна ад таго, хто пад якім сцягам – бел-чырвона- белым ці чырвона-зялёным:– Мы сабраліся таму, што для мяне гэта свята. Я спачатку не разумеў гэтага свята, а потым даведаўся, што гэта адна са старонак нашай гісторыі дзяржаўнасці.