Верш з-за кратаў

Да 100-годдзя БНР. У камеры турэмнай, нібы звер,Глухім адчаем выючы да столі,Святкую я стагоддзе БНР —няспраўджанае свята нашай Волі. Прынік да вочкавокамвартаўнік. Мардаты. Зубы сцяты. Чын па чыну. А недзе там, над столлю, — сакавік. І недзе там — за кратамі — Айчына. І раптам я адчуў, што мы ўдваіхЗа кратамі, як з ланцугом на шыі,Я выю ў столь па гэты бок ад іх,Яна — па той бок у нябёсы вые. Аж дрыжыкі бяруць з яе выцця!Такая ў ім туга, нуда такая. Як не хапае ёй, каб жыць, жыцця,І смерці, каб памерці, не хапае!І так — скрозь век, скрозь сто студзёных год,Скрозь боль і жах, скрозь песні з карагодамі —І скрозь правадыроў, і скрозь народ,Які ніяк не можа стаць народам.