![]()
Беларускi рок-музыка прысьвеціць свой выступ 100-й гадавіне абвяшчэньня БНР. Сьпявак Лявон Вольскі выступіць у менскім клюбе «Бруге» 24 сакавіка, канцэрт ён прысьвеціць 100-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе «Радыё Свабода». Уваход на канцэрт вольны, але колькасьць месцаў абмежаваная — наведаць выступ змогуць толькі 500 першых з тых, хто зарэгістраваўся анлайн. Лявон Вольскі тлумачыць на Facebook, што ён і ягоныя музыкі «не маглі не адзначыць гэтую дату ў Менску»:Таксама 25 сакавіка на менскім «Сьвяце незалежнасьці» выступіць дачка Лявона Адэля Вольская — яна сьпяе некалькі сваіх песень і гіты бацькі.