![]()
Месцы, падзеі і асобы Беларускай Народнай Рэспублікі ў Берасці. Ігар Бараноўскі і Ірына Лаўроўская працягваюць знаёміць берасцейцаў з месцамі, падзеямі і асобамі Беларускай Народнай Рэспублікі ў родным горадзе, перадае «Радыё Рацыя». Гэтым разам у час свайго шпацыру яны апавядаюць пра мала вядомыя, у тым ліку і зусім новыя гістарычныя факты. Кажа краязнаўца Ігар Бараноўскі: На рагу Савецкай і Міцкевіча прыгожы будынак берасцейскіх шляхціцаў, кіраўнікоў дваранаў Ягмінаў. Цікава, што гэты будынак – адзін з першых увогуле ў новым Берасці, але тут якраз аказалася так, што Дзекуць-Малей разам са сваёй жонкай Серафімай, калі яны былі высланыя ўжо з Гародні, падалей ад беларускага руху, у Берасце, уласна першае месца, дзе яны вырашылі пачаць сваю дзейнасць.