![]()
75 год таму нямецка-фашысцкія карнікі спалілі разам з жыхарамі беларускую вёску Хатынь. Яна стала для беларусаў агульным сымбалем 628 спаленых з жыхарамі вёсак і яшчэ больш як тысячы паселішчаў, зьнішчаных у вайну. Праз 25 год у Хатыні ўзьвялі мэмарыяльны комплекс, які, паводле аднаго з аўтараў — архітэктара Леаніда Левіна, для беларусаў адна з нацыянальных сьвятынь, як Курапаты, Трасьцянец, помнік ахвярам габрэйскага гета «Яма», пiша «Радыё Свабода». Аднак і трагедыю Хатыні, і ўзьвядзеньне на месцы вёскі мэмарыялу дагэтуль акружаюць пэўныя міты і таямніцы, якія яшчэ чакаюць увагі пільных дасьледчыкаў.