![]()
Беларускі ПЭН-цэнтр звяртаецца да міжнароднай супольнасці з просьбай падтрымаць заклік вызвалiць паэта i палiтыка. 21 сакавіка, напярэдадні Дня Волі, у Менску быў затрыманы прызнаны беларускі паэт, лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій, Ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Уадзімір Пракопавіч Някляеў. Верагодна, яго забралі адбываць 10-суткавы адміністратыўны арышт, да якога ён быў асуджаны 1 лістапада 2017 г. за нібыта заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое мелася адбыцца ў Менску 21 кастрычніка. Беларускі ПЭН-цэнтр лічыць, што згаданае абвінавачванне пярэчыць міжнародным стандартам і абмяжоўвае права на выказванне свайго меркавання, гарантаванае ў тым ліку і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.