![]()
У Мiнску распачалася літаратурна-мастацкая выстава пра дзеячоў і падзеі часоў БНР. У Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры 22 сакавіка пачынае працу тэматычная выстава «Мы ёсьць народам!», прысьвечаная дзеячам і падзеям часоў Беларускай Народнай Рэспублікі. Мастацкую частку складуць творы Алеся Цыркунова, архіўныя матэрыялы пакажа музэй, паведамляе «Радыё Свабода»«Паралельна будзе і мая выстава, і музэй падзеліцца інфармацыяй па тагачасных дзеячах літаратуры, як бы імпрэза „двайнога прызначэньня“, — удакладняе Алесь Цыркуноў.