![]()
Актывісты і фундатары адшукалі вялікі валун патрэбнай формы ў вёсцы Дакудава, каля Нёмана. Пра гэта перадае «Радыё Рацыя». Затым перавезлі яго на прыватны падворак у Ёдкі, што каля Ліды. А майстар з Бярозаўкі вырабіў на камені адпаведны надпіс – «100 год БНР» і «БЕЛАРУСЬ НАВЕЧНА». Такім чынам Лідчына адзначае памятную дату ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Кажа гаспадар сядзібы, дзе ўсталяваны камень, разьбяр па дрэве Іван Мікулка:– 100 год таму адбылася такая з’ява – утварэнне БНР. Канешне, гэта гістарычная падзея, і гэты камень – ужо не проста камень, які дзесьці ляжаў там у полі, цяпер ён з’яўляецца гістарычным камнем.