![]()
З Падляшша паходзіў Язэп Варонка і дыпламаты БНР. Малітвай у царкве Яна Багаслова ў Беластоку ды вялікім мерапрыемствам у Падляшскай філармоніі беларусы Падляшша ўшануюць сотую гадавіну з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, перадае «Радыё Рацыя». «Ідэі БНР заўсёды былі жывыя на Беласточчыне, нягледзячы на тое, што большасць з нашых продкаў тады ў пачатку 1918 года знаходзілася далёка ад роднай зямлі, – кажа прафесар Алег Латышонак: – Пад канец 1918 года, 20 снежня, у Шчытах адбыўся з’езд беларусаў Бельскага павета.