Кніга пра ліцвінаў у гвардыі Напалеона атрымала прэмію Багушэвіча

Прэмія заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу. У дзень нараджэння Францішка Багушэвіча, 21 сакавіка, беларускі ПЭН-цэнтр у 23 раз уручыў прэмію імя Багушэвіча, пiша «Народная Воля». Прэмія заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. Пераможцам сёлета стаў Уладзімір Лякін з кнігай «Ліцвіны ў гвардыі Напалеона». Лякіна на імпрэзе не было. Атрымала ўзнагароду рэдактар выдання Дзіяна Селях.