![]()
Сёння пачаўся продаж абанементаў на хатнія матчы мінскага «Тарпеда» ў сезоне-2018. Абанементы можна набыць на сайце Kvitki. by і атрымаць у касе стадыёна падчас усіх хатніх гульняў «чорна-белых», паведамляе tarpeda. org. Таксама абмяняць электронны квіток можна і ў офісе клуба (па папярэдняй дамове – тэл. + 375-29-664-34-46). Абанементы падзяляюцца на два тыпы:«1947» – цэнтральны асноўны сектар / вольны выбар месца (кошт 35 рублёў); «ULTRAS» – фанацкі сектар / вольны выбар месца (25 рублёў). Уладальнікі абанемента «1947» маюць магчымасць наведваць і фанацкі сектар на стадыёне.