Фільм «Жоўты пясочак» паводле Быкава сабраў амаль 2 мільёны праглядаў на YouTube

А кіраўніцтва БТ казала, што «ніхто глядзець ня будзе». За месяц мастацкі фільм «Жоўты пясочак» рэжысэра Аляксея Туровіча набраў у YouTube больш за 1 мільён 800 тысяч праглядаў, і кожную гадзіну лічба працягвае расьці. Гледачы пакінулі звыш 2 тысяч камэнтароў, а таксама больш за 4 тысячы падабаек і дызлайкаў. Чым выклікана такая ўвага да экранізацыі, якая атрымала неадназначныя ацэнкі ў крытыкаў?Расейскія фільмы зь мільённымі бюджэтамі ня маюць такой аўдыторыіРэжысэр зьняў стужку на ўласныя сродкі паводле аднайменнага апавяданьня клясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава.