![]()
Той, хто выправіцца ў падарожжа ў БНР, застанецца там назаўжды! Кніжная сэрыя «Радыё Свабода» папоўнілася новым выданьнем. Гэта архіўны раман Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР». Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі дзеліцца мастацтвазнавец Сяргей Харэўскі. Прага да падарожжаў — адна з самых беларускіх мараў! Міколкі-паравозы ды хлопчыкі зь лётчыкамі заўжды марылі прадзіравіць роўнядзь школьных картаў. Пагатоў, хто ж ня марыў зьдзейсьніць падарожжа ў часе, каб паблукаць па гулкіх вулках родных гарадоў, паветра якіх яшчэ не было атручанае аўтамабільным куродымам.