![]()
Улады Баранавічаў дазволілі сьвяткаваньне Дня Волі ў гарадзкім парку. Баранавіцкі гарвыканкам дазволіў правесьці ў горадзе 25 сакавіка канцэрт і мітынг да 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатары сьвяткаваньняў кажуць пра магчымую адмену мерапрыемства праз адсутнасьць грошай. Улады Баранавічаў дазволілі сьвяткаваньне Дня Волі ў гарадзкім парку з 12 да 16 гадзіны з умовай аплаты працы камунальных службаў, міліцыі і мэдыкаў. Заяўнік мерапрыемства Юры Казакевіч сказаў «Радыё Свабода», што неаднаразова прасіў гарвыканкам узяць гэтыя выдаткі на сябе, бо актывісты ня маюць крыніц фінансаваньня, а асабістых сродкаў недастаткова.