![]()
Тайскі баксёр са шляхецкім радаводам. Алёна — настаўніца беларускай мовы і літаратуры, колішні сябар «Маладога фронту». Ілля да зняволення займаўся тайскім боксам, трэніраваў падлеткаў. Вернікі-пратэстанты. Маладая сям’я, дзе вось-вось мела нарадзіцца дачка, піша «Новы час». Патрыёты Беларусі. Але ў нейкі момант усё пайшло не так…А 5-й гадзіне ранку 22 сакавіка 2016 года ў кватэру, дзе жылі Ілля з Алёнай, уварваўся спецназ. Тыя, каго ў народзе ўжо звыкла называюць «маскі-шоў». З імі — следчы ў цывільным з пастановай на вобшук кватэры ды арышт Іллі Валавіка за «кіраўніцтва незарэгістраванай арганізацыяй» ды «бойку».