![]()
Тысячу асобнікаў распаўсюдзяць бясплатна. Дзе пачалася гісторыя каханьня Тамаша Грыба і Паўліны Мядзёлкі, а дзе сябры Антанты вырашалі, каму дастанецца Горадня? На мапе пазначаныя дванаццаць месцаў другой сталіцы БНР, зьвязаных са станаўленьнем беларускае дзяржаўнасьці. Папяровы варыянт зьявіцца напярэдадні 25 сакавіка, перадае «Радыё Свабода». Горадня важная для гісторыі беларускай дзяржаўнасьціГэта сумесны праект Цэнтра гарадзкога жыцьця Горадні і горадзенскага інфармацыйнага парталу Hrodna. Life. Над ім цягам месяцу працавалі каардынатарка Ірына Новік, дызайнэрка Вольга Новік, Павал Мажэйка, гісторыкі Андрэй Чарнякевіч і Андрэй Вашкевіч.