![]()
Нават калі ў краіне тае волі, як кот наплакаў. Пішу «Дзень». Алгарытм падказвае «Волі». ОК, халера зь ім, напішу трошкі пра Дзень Волі. Гэта адно з найбольш істотных сьвятаў, якое можа сьвяткаваць чалавек незалежна ад нацыянальнасьці. Свабода, воля, незалежнасьць – мара ці не кожнага індывіда. Мара, якая ніколі не збываецца, але ў якую так хочацца верыць. Як у Дзеда мароза ці сынгулярнасьць. Мы, беларусы, 25 сакавіка адзначаем угодкі ўтварэньня нашай першай нацыянальнай дзяржавы. Лёс ейны быў кароткім, куды карацейшым, чым жыцьцё паасобнага чалавека.