Палітвязняў павіншавалі з Днём Волі

Не забывайцеся пра тых, хто стагоддзе БНР сустрэне ў вязніцы. На маршы 25 сакавіка будуць гучаць лозунгі за патрабаваннем вызваліць Святаслава Барановіча, Змітра Паліенку, Міхаіла Жамчужнага, перадае прэс-служба БНК. Актывісты БНК і іншых апазіцыйных арганізацый адправілі паштоўкі палітвязням. Гэта было зроблена падчас «Сэлфі Незалежнасці» — акцыі, якая штодня праходзіць на галоўным праспекце Мінска і прымеркавана да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі. 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, яе ўдзельнікі сабраліся ля будынку Галоўпаштамта.