Краязнаўцa: Балаховіч стварыў атрад з беларусаў, які ваяваў за незалежнасць Эстоніі

Берасцейскі след генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Берасцейскія краязнаўцы Ірына Лаўроўская і Ігар Бараноўскі працягваюць знаёміць аматараў гісторыі з месцамі, асобамі і падзеямі, якія датычаць Беларускай Народнай Рэспублікі ў родным горадзе, перадае «Радыё Рацыя». Гэтым разам яны апавядаюць пра войска БНР і берасцейскі след генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Кажа Ігар Бараноўскі: Мы знаходзімся на тэрыторыі колішняга Паўночнага гарадка. Як звазана яно з гісторыяй БНР? Вядома, што ў Берасці ў 20-м годзе, у гэтыя веснавыя сакавіцкія дні, з Дзвінска, цяперашняга Даўгаўпілса, быў перадыслакаваны асобны атрад БНР, якім кіраваў Станіслаў Булак-Балаховіч, каля 700 чалавек.