![]()
Невядомыя факты пра асноўны закон нашай краіны. 15 сакавіка 1994 Вярхоўны Савет Беларусі прыняў першую Канстытуцыю сувэрэннай Рэспублікі Беларусь. Аднак гэты, канчатковы тэкст, істотна адрозьніваўся ад першапачатковых варыянтаў, якія былі падрыхтаваныя Канстытуцыйнай камісіяй і прымаліся Вярхоўным Саветам як праекты. Пра тое, што ў праекце Канстытуцыі спачатку не было разьдзела пра прэзыдэнцтва, што гэты разьдзел прымаўся з парушэньнем Рэглямэнту Вярхоўнага Савета, шляхам патаемнага галасаваньня бюлетэнямі, і дэпутаты Апазыцыі БНФ, якія былі супраць прэзыдэнцтва, ня ўдзельнічалі ў галасаваньні — пісалася неаднойчы.