![]()
Мастак Вячка Целеш распавёў, як у сталіцы Латвіі сьвяткуецца юбілей абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Пра тое, як у сталіцы Латвіі сьвяткуецца юбілей абвяшчэньня незалежнасьці БНР, «Радыё Свабода» распавёў дзяяч беларускай дыяспары з Рыгі мастак Вячка Целеш. Беларусы Латвіі, аб’яднаныя ў таварыства «Сьвітанак», адзначаць 100-годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі канцэртам, мастацкай выставай і сяброўскай вячэрай. Імпрэзы пройдуць 24 сакавіка, бо 25 сакавіка ў Латвіі — дзень жалобы па ахвярах камунізму. Манумэнт Свабоды ў Рызе Рыга — сталіца БНР у выгнаньніРыга ў жыцьці заснавальнікаў БНР адыграла важную ролю, асабліва пасьля вымушанай эміграцыі зь Менску.