Як жыве родная вёска прэзідэнта БНР Васіля Захаркі

Чацвёрты прэзідэнт БНР нарадзiўcя ў вёсцы Дабрасельцы Зэльвенскага раёна. У вёсцы Дабрасельцы Зэльвенскага раёна не быў ужо 6 гадоў. Так хутка бяжыць час, што здаецца зусім нядаўна наведваў гэтую далёкую зэльвенскую вёску. Напярэдадні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі вырашыў зноў завітаць у Дабрасельцы, дзе нарадзіўся і пэўны час жыў актыўны палітычны дзеяч ў перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці, чацвёрты прэзідэнт Беларускай Народнай Рэспублікі Васіль Іванавіч Захарка (1877-1943). У ЗэльвеПерш чым завітаць у Дабрасельцы, вырашыў спыніцца ў Зэльве.