![]()
Краязнаўцы і даследчыкі прайшлі маршрутам па мясцінах Беларускай Народнай Рэспублікі ў Берасці. Берасцейскія краязнаўцы і даследчыкі Ірына Лаўроўская і Ігар Бараноўскі прайшлі маршрутам па мясцінах Беларускай Народнай Рэспублікі ў родным горадзе, перадае «Радыё Рацыя». Там яны распавялі пра падзеі і асобаў, якія паўплывалі на абвяшчэння незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 году. Сваю экскурсію даследчыкі пачалі з месца, дзе цяпер знаходзіцца мемарыяльны комплекс Берасцейская крэпасць-герой. Кажа доктар урбаністыкі Ірына Лаўроўская:– Мы стаім на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Берасцейскай крэпасці, які выкарыстоўваецца сёння як сімвалічны аб’ект аб’яднання Беларусі і Расеі, выкарыстоўваецца ў ідэалагічных мэтах, знаходзімся на месцы, дзе пачаліся Берасцейскія перамовы.