![]()
Дазволены святочны мітынг і канцэрт працягнуцца да 17. 00. Заяўку на святочны мітынг і канцэрт з нагодны 100-годзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі грамадскія актывісты падалі ў гарвыканкам яшчэ 3 сакавіка. Прапанову грамадскасці абмяркоўвалі 12 i 13 сакавіка. У выніку дыялогу горад даў гродзенцам дазвол сабрацца 25 сакавіка каб адзначыць свята, пiша Hrodna. life. Аргкамітэт свята, створаны апазыцыйнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі, прапануе адзначыць 100-я ўгодкі БНР літаратурнай вечарынай (23 сакавіка), беларускай дыктоўкай (24 сакавіка), канцэртам і мітынгам (25 сакавіка).