![]()
Слуцкі збройны чын — такая ж важная падзея, як абвяшчэньне БНР. Актывістка Аліна Нагорная пагутарыла з ветэранам беларускага нацыянальнага руху Вячаславам Сіўчыкам пра Слуцкі збройны чын. - Чаму варта памятаць пра Слуцкіх паўстанцаў?- Зараз надыходзяць вельмі важныя юбілеі. У 2020 годзе будзе стагодзьдзе Слуцкага збройнага чыну. Гэта адно з самых масавых выступаў у абарону беларускай незалежнасьці, ідэяў Беларускай Народнай Рэспублікі. Даўно склалася традыцыя сьвяткаваць угодкі гэтай падзеі, прыжыўся назоў сьвята — Дзень Герояў.