![]()
Зацікаўленасьць БНР пашыраецца сярод маладых грамадзянаў Беларусі. Пра гэта піша беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, палітолаг Янка Запруднік:- Адзначаючы першае стагодзьдзе Акту аб дзяржаўнай незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, варта задумацца над шматзначнымі словамі «дзяржаўнасьць», «дзяржава» й «незалежнасьць». Пагатоў, што тэма гэтая дачакалася свабоднага абмяркоўваньня на Бацькаўшчыне ды што зацікаўленасьць ёю пашыраецца сярод маладых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. БНР, як ведаем, мае свой юрыдычны пачатак у трох устаўных граматах Выканаўчага Камітэту Рады Ўсебеларускага Зьезду, што адбыўся ў сьнежні 1917 году.