![]()
Вонкавы выгляд шыльды будзе адпавядаць узору, адлітаму яшчэ ў 1993 годзе. Працоўны варыянт мэмарыяльнай дошкі, якую актывісты маюцца павесіць на будынку ў Менску, дзе 100 гадоў таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, дастаўлены ліцейны цэх. Праз тыдзень бронзавы знак будзе гатовы. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў скульптар Ігар Засімовіч. «Сёньня шыльда паступіла ў фармоўку і ў канцы тыдня пачнём яе адліваць, — удакладняе суразмоўца. — У наступныя панядзелак-аўторак застанецца завершыць апрацоўку, патынаваньне, і дошка будзе цалкам гатовая.