Актывіст з Гародні: Людзей цікавiць гicторыя БНР

Грамадскiя актывісты збiраюць падпicы за ўсталяванне шыльды ў гонар БНР. Амаль дзве сотні подпісаў сабралі грамадскія актывісты Гародні за ўсталяванне ў горадзе шыльды на доме, дзе ў 1919 годзе адбываліся пасяджэнні ўрада БНР, паведамляе «Радыё Рацыя». Зборам подпісаў у Гародні займаецца грамадскі актывіст Анатоль Мышкевіч:— Сёлета вялікая дата для гісторыі Беларусі: 100 гадоў заснавання БНР. Як вядома ў 1919 годзе Рада БНР пераехала ў Гародню, бо ў 1918 годзе немцы захапілі Менск. Гародня фактычна стала другой сталіцай БНР. У нас ёсць некалькі будынкаў, у якіх урад праводзіў свае пасяджэнні.