131 год таму нарадзіўся дзеяч беларускага Адраджэння Алесь Гарун

Алесь Гарун быў радным Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Алесь Гарун (Аляксандар Прушынскі) – беларускі паэт, публіцыст і палітычны дзяяч. Нарадзіўся 11 сакавіка 1887 г. у Менску ў каталіцкай сямі рамесьніка, які паходзіў, хутчэй за ўсё, з дробнай шляхты, многія прадстаўнікі якой на Меншчыне насілі прозьвішча Прушынскі, піша сайт jivebelarus. net. Аляксандар ужо ва ўзросьце пяці гадоў чытаў па-польску і па-расейску. Ён скончыў рамесьніцкую школу і працаваў на розных прадпрыемствах Менску сталяром. Талент да пісаньня вершаў выяўляўся ў яго зь дзяцінства, але пісаў ён па-расейску і пераважна ў гумарыстычным тоне.