Гродзенскі Вавілон

Які фестываль нацыянальных культур мог бы атрымацца ў Гродне некалькі стагоддзяў таму. У пачатку чэрвеня 2018 года ў Гродне пройдзе чарговы фестываль нацыянальных культур. У ім прымуць удзел прадстаўнікі каля 40 народаў, будуць працаваць не менш за 20 нацыянальных падворкаў. Гродна заўжды быў горадам шматнацыяльнальным, нават паўтысячы гадоў таму тут можна было пачуць не толькі беларускую і польскую мовы, але і ідзіш, іўрыт, нямецкую, французскую, італьянскую і многія іншыя мовы. Куды большае суквецце моваў, чым можна пачуць на нашых вуліцах сёння, піша Андрэй Мяцельскі на сайце hrodna.