![]()
Гicторыя нашай незалежнасцi. Падпісанне Брэсцкага міру3 сакавіка 1918 года, праз няпоўныя два тыдні пасля абвяшчэння Выканкамам Рады Усебеларускага з’езда Першай Устаўной граматы да народаў Беларусі, у Брэсце была падпісана мірная дамова паміж бальшавіцкай Расіяй і кайзераўскай Германіяй. Заключэнне такой дамовы, аднак, адбылося не ў тым выглядзе, як ад пачатку планавалі бальшавікі. У кіраўніцтве ленінскай партыі ўвесь час адбываліся жорсткія дэбаты наконт таго, якімі тэрыторыямі можна заплаціць Германіі за мір ва ўмовах адсутнасці ў савецкай Расіі баяздольнай арміі.