У Вільні ўшанавалі памяць Фрацішка Аляхновіча

Беларусы сабраліся ля помніка аўтару знакамітай кнігі «У кіпцюрах ГПУ». 9 сакавіка на Віленскіх могілках Росы Рух Салідарнасці «Разам» правёў традыцыйную акцыю ўшанавання памяці Францішка Аляхновіча, — беларускага драматурга, празаіка, тэатральнага дзеяча, — у дзень яго народзінаў. Ля помніка аўтару знакамітай кнігі «У кіпцюрах ГПУ» сабраліся беларусы з Мінска, Марінай Горкі, Вілейкі, Ліды і Вільні. Прагучалі выступы палітыка Вячаслава Сіўчыка, паэта Славаміра Адамовіча, аднаго з кіраўнікоў беларусаў Віленшчыны Алеся Адамковіча, актывіста з Ліды Валера Мінца.