«Беларусы - адважнейшая частка любога войска»

Што пісалі газеты пра атамана беларускіх паўстанцаў Лукаша Сяменіка. Арыгіналы ўнікальных фотаздымкаў паўстанцаў Лукаша Сяменіка ў колеры знайшоў у Музеі войска польскага ў Варшаве журналіст «Радыё Рацыі» Аляксей Трубкін. Лукаш Сяменік – беларускі вайсковец, ураджэнец в. Траянаўка Халопеніцкай вол. Барысаўскага пав. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Арганізатар і кіраўнік сялянскага паўстання ў жніўні 1918 г. , супраць нямецкіх кайзераўскіх войскаў, што ахапіла Лісічанскую, Халопеніцкую і Зачысценскую воласці Барысаўшчыны і Меншчыны, якое было задушана сумеснымі высілкамі немцаў і бальшавікоў.