![]()
Лідар «Троіцы» зьбірае грошы на выданьне сваёй новай кнігі «Гарады ўзыходжаньняў». Вядомы беларускі этнограф, фальклярыст і музыкант Іван Кірчук зьбірае грошы на выданьне сваёй новай кнігі «Гарады ўзыходжаньняў» – фольк-фэнтэзі пра магію, рытуалы й блуканьні Душы, перадае radyjo. net. «У 2013 годзе я напісаў апавяданьне й паказаў яго жонцы Кацярыне. Яна пачытала й прапанавала мне працягнуць пісаць далей ды паспрабаваць сябе ў якасьці літаратара, – распавядае пра ідэю кнігі Іван Кірчук. – Я пачаў выдумляць рытуалы й абрады, пісаць да іх тэксты.