Гiсторык прысвяціў кнігу 100-годдзю БНР і роднаму Бабруйску

Асобная ўвага ў выданні нададзеная гісторыі Бабрускай крэпасці. 100-гадоваму юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама сваёй малой Радзіме — роднаму Бабруйску прысвяціў гісторык Ігар Мельнікаў кнігу «Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на Бабруйшчыне ў 1918, 1919 – 1920 гадах». Зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў на яе выданне. Падтрымаць праект можа кожны на сайце talaka. org. — Падзеі польска-бальшавіцкай вайны на Бабруйшчыне — гэта малавывучаны аспект беларускай гісторыі, — распавядае аўтар. — У «Забытым корпусе» я паспрабаваў абагульніць вядомыя факты, а таксама знайшоў і апрацаваў шмат новых дакументаў, матэрыялаў і ўспамінаў, пiша «Вечерний Бобруйск».