Жанчыны, якія звязалі свой лёс з БНР

Аднаўленне беларускай дзяржаўнасці было справай і жаночых рук таксама. «Салідарнасць» працягвае серыю публікацый, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. На большасці фотаздымкаў, прысвечаных дзеячам Беларускай Народнай Рэспублікі, мы амаль не бачым жанчын. Дыспрапорцыя на карысць мужчынаў ва ўрадах ды іншых кіраўнічых органах БНР відавочная. Гэтым разам мы раскажам пра тых нямногіх жанчынаў, што спрычыніліся да гісторыі стварэння першай беларускай дзяржавы. Жанчыны сярод дэлегатаў Усебеларускага з’езда (1917) Палута Бадунова (сядзіць трэцяя справа), у другім шэрагу злева ад цэнтру Паўліна Мядзёлка і Людвіка Сівіцкая (Зоська Верас) Палута Бадунова Палута Бадунова нарадзіла ў 1885-м у Навабеліцы (Гомель) у сям’і арандатара.