Крэдыты з хімічным пахам

Чаму большасьці інвэстпраектаў з удзелам кітайскіх кампаній спадарожнічаюць скандалы. Яскравай ілюстрацыяй да адказу на гэтыя пытаньні стала амаль анэкдатычная гісторыя будаўніцтва Сьветлагорскага заводу беленай цэлюлёзы. Апошняя навіна пра дзейнасьць гэтага прадпрыемства — тое, што яно прыпыніла сваю працу. Не інвэстыцыі, а крэдытыА як добра ўсё пачыналася. Ідэя збудаваць гэтую вытворчасьць зьявілася пасьля таго, як Лукашэнка запатрабаваў экспартаваць за мяжу ня лес, драўніну, а прадукты яе перапрацоўкі. Тады ж пачалася сумнавядомая эпапэя мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.