На польскім аўкцыёне выстаўлены ўнікальныя здымкі Слоніма і Альбярціна

На здымках сфатаграфаваныя Слонім і Альбярцін падчас Першай сусветнай вайны. На польскім аўкцыёне allegro. pl выстаўлены ўнікальныя рэдкія здымкі Слоніма і Альбярціна падчас Першай сусветнай вайны, паведамляе «Радыё Рацыя». На адным са здымкаў сфатаграфавана вуліца Слоніма (цяпер вуліца Чырвонаармейская), на якой знаходзіліся казармы рускай арміі, і якія былі захоплены кайзераўскімі войскамі. Царскія казармы захаваліся да сённяшніх дзён, у іх сёння дыслакуецца Слонімская 11-я механізаваная брыгада. На фотаздымках таксама адлюстравана праваслаўная царква на тэрыторыі вайсковай часткі, камендатура і медыцынская ваенная машына.