За помнік Алесю Адамовічу ў Глушы падпісаліся больш за 600 чалавек

Сабраныя подпісы бабруйчанін Андрусь Архіпенка накіраваў у Магілёўскі аблвыканкам. Кампанію па зборы подпісаў актывіст распачаў напрыканцы студзеня, напярэдадні 24-й гадавіны са дня смерці Алеся Адамовіча. Андрусь выйшаў з падпіснымі лістамі на вуліцы Бабруйска, каб нагадаць жыхарам горада пра славутага земляка і прапанаваць падтрымаць ініцыятыву па ўсталяванні помніка пісьменніку ў ягонай роднай Глушы, пiша babruysk. by. Адначасова была адкрытая анлайн-петыцыя, якую падпісаў 331 чалавек. Яшчэ 22 лютага гэтыя подпісы былі накіраваныя ў Магілёўскі аблвыканкам і Міністэрства культуры.