![]()
Пётар Іваноў вядзе змаганне адразу з 19 дзяржаўнымі інстанцыямі. Віцебскі актывіст і старшыня незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня «За сумленную ўладу» Пётар Іваноў накіраваў заяву ў 19 дзяржаўных інстанцый, у якой патлумачыў, чаму трэба скасаваць прысуд, вынесены яму Кастрычніцкім судом Віцебску 26 студзеня. Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца 20 сакавіка. «Я даю ім шанец не патрапіць пад каток гісторыі…» – кажа Іваноў. У размове зь «Віцебскай вясной» Пётар Іваноў прызнаўся, што ня мае асаблівых спадзяваньняў наконт таго, што апэляцыйная скарга будзе задаволеная.