«БНР: асобы і лёсы»

Уладзімір Арлоў правядзе лекцыю, прысвечаную Беларускай Народнай Рэспублікі. 12 сакавіка ў памяшканні Арт Сядзібы адбудзецца творчая сустрэча з вядомым пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым «БНР: асобы і лёсы», піша «Новы час». Спадар Уладзімір разгледзіць абвяшчэнне незалежнасці БНР у кантэксце тысячагадовай гісторыі беларускай дзяржаўнасці, пачынаючы ад Полацкага княства. Таксама разам з нашым шаноўным госцем прысутныя змогуць пагартаць старонкі новага 3-га выдання кнігі Уладзіміра Арлова «Імёны Свабоды», у прыватнасці, даведацца пра пакручастыя лёсы дзеячоў БНР.