Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк: Нам патрэбен адукацыйны цэнтр пры Чырвоным касцёле

Чырвоны касцёл ў Мінску наведвае ад 15 да 25 тысяч вернікаў. Чырвоны касцёл ў Мінску — не толькі візітоўка горада, але і адна з самых шматлікіх парафій сталіцы. Святыню рэгулярна наведвае ад 15 да 25 тысяч (!) вернікаў. Пробашч мінскай парафіі св. Сымона і Алены кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк у каментарыі Catholic. by расказаў пра тое, як будзе выглядаць Чырвоны касцёл пасля рэканструкцыі, якая распачалася восенню 2017 года. Святар адзначыў, што рэканструкцыя будзе ісці ў некалькі этапаў: спачатку — рэканструкцыя святыні звонку, затым — рэстаўрацыя знутры, трэцім этапам прадугледжана будаўніцтва духоўна-асветніцкага цэнтра.