У Слоніме прэзентавалi кнігу пра Кастуся Каліноўскага

Васіль Герасімчык прэзентаваў сваю першую даследчую кнігу «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда». У Слонімскім краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага гісторык і краязнавец з Гародні Васіль Герасімчык прэзентаваў сваю першую даследчую кнігу “Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда”, паведамляе «Радыё Рацыя». Напачатку прэзентацыі супрацоўнікі музея пазнаёмілі прысутных з віноўнікам прэзентацыі, адзначыўшы, што Васіль Герасімчык родам з вёскі Васілевічы Слонімскага раёна. Вучыўся ў мясцовай Парэцкай школе, скончыў Гарадзенскі ўніверсітэт.