Анатоль Сідарэвіч: Калі ў Расеі пачнецца рэвалюцыя, у Беларусі будзе ланцуговая рэакцыя

У Віцебску разважалі пра БНР і дзяржаўнасьць. У межах сьвяткаваньня 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў Эўрапейскім клюбе прайшла лекцыя менскага гісторыка Анатоля Сідарэвіча «Вытокі беларускай дзяржаўнасьці». Паслухаць гісторыю ўзьнікненьня БНР прыйшлі палітычныя актывісты гораду і шараговыя месьцічы, паведамляе «Віцебская вясна». Анатоль Міхайлавіч ужо даўно займаецца дасьледаваньнем гэтай тэмы. Ён – аўтар прадмоваў і камэнтараў да кнігаў Антона Луцкевіча, аднаго з ініцыятараў абвяшчэньня беларускай незалежнасьці: «Да гісторыі беларускага руху», «Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва», «Барацьба за вызваленьне».