Ці будзе ў Горадні шыльда ў гонар БНР?

У 1919-м годзе Гародня стала другой сталіцай БНР, дзе працавала Рада рэспублікі. Грамадскі камітэт па святкаванні стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў Горадні выказаў ідэю па ўсталяванні мемарыяльнай шыльды на адным з будынкаў, які гістарычна азначаны як будынак звязаны з гэтай гістарычнай датай. У 1919-м годзе Гародня стала другой сталіцай БНР, дзе працавала Рада рэспублікі. Цяпер камітэт звяртаецца да гарадзенскіх гісторыкаў з просьбай указаць, які будынак мог бы прэтэндаваць на памятную шыльду, паведамляе «Радыё Рацыя». — Гарадзенскі аргкамітэт абмяркоўваў пытанне ўшанавання традыцый Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гародні, а традыцыі гэтыя былі вельмі моцныя.